Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па справе аб нападзе на аўтобус «Барусіі» затрымалі расейца


У Нямеччыне паліцыя затрымала грамадзяніна Расеі, якога падазраюць у дачыненьні да нападу на аўтобус футбольнай каманды «Барусія» ў Дортмундзе, паведамляе Bild са спасылкай на заяву пракуратуры.

Па зьвестках ведамства, чалавек, якога клічуць Сяргей, разьлічваў на тое, што кошт акцый «Барусіі» ўпадзе пасьля нападу на футбалістаў. Як паведамляе крыніца Bild, падазраваны мог дыстанцыйна актываваць выбуховае прыстасаваньне з гасьцініцы, у якой спынілася каманда.

Увечары 11 красавіка каля аўтобуса з футбалістамі ўзарваліся тры самаробныя бомбы, начыненыя дробнымі мэталічнымі прадметамі. Пацярпеў абаронца «Барусіі» — гішпанец Марк Бартру.

На наступны дзень у паліцыі заявілі аб затрыманьні падазраванага, як мяркуецца зьвязанага з ісламістамі. Таксама зьявіліся паведамленьні пра знойдзеную ля месца выбуху запіску, у якой гаворыцца, што напад зьдзейсьнены «імем Алаха», і што нямецкія самалёты ў Сірыі забіваюць мусульман.

Пракуратура абвясьціла, што лічыць напад тэрарыстычным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG