Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дачка прэзыдэнта ЗША Іванка Трамп наведае «жаночы саміт» у Нямеччыне


Іванка Трамп і Ангела Мэркель
Іванка Трамп і Ангела Мэркель

Дачка прэзыдэнта ЗША Іванка Трамп сустрэнецца з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і кіраўніцай Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лягард у Бэрліне ў наступны аўторак на саміце жанчын з краін вядучых сусьветных эканомік.

Іванка зьяўляецца неафіцыйным дарадцам бацькі, прэзыдэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа. Яна выступіць разам з Мэркель і Лягард на дыскусіі аб глябальнай падтрымцы жанчын-прадпрымальнікаў у ходзе двухдзённага саміту жанчын краін Вялікай Дваццаткі — G20.

Сёлета старшыня Групы 20 (G20) — Нямеччына. Сярод удзельнікаў саміту ў Бэрліне будуць міністарка замежных спраў Канады Крысьціна Фрылэнд і каралева Нідэрляндаў — Максіма. Ролю Іванкі, як і яе мужа, Джарэд Кушнэр, усё больш падвышаецца ў дзяржаўных справах ЗША.

Згодна з раскладам візіту, апублікаванага Белым домам, яна таксама наведае акадэмію Siemens у Бэрліне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG