Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі забаранілі «Сьведак Яговы»


Cьведкі Яговы на нядзельным чытаньні ў Чыце, 2006 год.
Cьведкі Яговы на нядзельным чытаньні ў Чыце, 2006 год.

Вярхоўны суд Расеі прызнаў арганізацыю «Кіраўнічы цэнтар Сьведак Яговы» экстрэмісцкай і забараніў яе дзейнасьць на расейскай тэрыторыі. Таксама суд канфіскаваў маёмасьць рэлігійнай арганізацыі.

Раней у чацьвер Міністэрства юстыцыі запатрабавала ў Вярхоўным судзе ліквідаваць ня толькі «Кіраўнічы цэнтар Сьведак Яговы», але і мясцовыя рэлігійныя арганізацыі вернікаў як экстрэмісцкія.

Прадстаўнікі арганізацыі заявілі, што забарона дзейнасьці цэнтру «Сьведак Яговы» можа пацягнуць за сабой крымінальны перасьлед вернікаў толькі за вызнаньне іх рэлігіі, у тым ліку за сумеснае чытаньне Бібліі, сьпевы і малітвы.

У 2016 годзе Дзярждэпартамэнт ЗША ў сваім штогадовым дакладзе аб рэлігійных свабодах паведаміў, што ў Расеі на рэлігійныя меншасьці аказваецца сыстэматычны ціск, а Генпракуратура патрабуе закрыць усе 406 мясцовых рэлігійных аб’яднаньняў і больш за 2500 абшчын «Сьведак Яговы» па абвінавачваньні ў экстрэмісцкай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG