Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў прапануе забараніць чорнае адзеньне для дзяўчат і бароды для мужчын


Нурсултан Назарбаеў пасьля прыбыцьця ў Бішкек.

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў прапанаваў заканадаўча забараніць маладым людзям адпускаць бараду, а дзяўчатам «цалкам пакрываць сябе чорным адзеньнем».

Пра гэта сёньня паведаміла прэс-служба прэзыдэнта па выніках сустрэчы Назарбаева з прадстаўнікамі духоўнага ўпраўленьня мусульман Казахстану.

Назарбаеў зьвярнуў асаблівую ўвагу на праявы рэлігійнай неадукаванасьці маладога пакаленьня. «У выніку неадукаванасьці нашы маладыя людзі адпускаюць бараду і падразаюць сабе штаны. Павялічваецца колькасьць казаскіх дзяўчат, якія цалкам пакрываюць сябе чорным адзеньнем. Гэта не адпавядае ні нашым традыцыям, ні нашаму народу...», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Неабходна прапрацаваць пытаньне забароны гэтага на заканадаўчым узроўні», — упэўнены кіраўнік казаскай дзяржавы. «Казахі апранаюць чорную вопратку ў жалобны час», — нагадаў ён.

Прэзыдэнт Казахстану падкрэсьліў адсутнасьць сувязі паміж чорнай вопраткай і рэлігіяй у казаскай культуры.

XS
SM
MD
LG