Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША падводныя лодкі будуць праектаваць з улікам наяўнасьці жанчын у экіпажы


Найбуйнейшая амэрыканская падводная лодка "Мічыган" на базе Субік-Бэй на Філіпінах

Пры будаўніцтве новых падводных лодак у ваенна-марскім флёце ЗША будуць ўлічвацца інтарэсы і патрэбы жанчын, якія праходзяць на іх службу, і колькасьць якіх будзе павялічвацца.

Абаронны падрадчык Electric Boat, які стварае першую падводную лодку, якую распрацавалі спэцыяльна для разьмяшчэньня жанчын-членаў экіпажу, паведаміў пра гэта агенцтву Асашыэйтэд Прэс.

Канструктары ўлічваюць відавочныя рэчы, такія як устаноўку дадатковых дзьвярэй і прыбіральняў або асобных спальняў і купальных зон для мужчын і жанчын, а таксама прадстаўленьня ім большай прыватнасьці. Аднак яны ўносяць і іншыя зьмены, якія, магчыма, не прымаліся да ўвагі да таго, як ваенна-марскі флёт прызнаў права жанчын на службу.

Напрыклад, некаторыя верхнія кляпаны кінгстаны ўсталёўваюцца ніжэй і палягчаецца іх паварот, а таксама усталёўваюцца прыступкі перад трох’яруснымі і двух’яруснымі ложкамі і пральнымі машынамі. Чакаецца, што першым караблём, які будзе пабудаваны з выкарыстаньнем некаторых новых функцый, стане USS New Jersey, які заступіць на баявое дзяжурства ў 2021 годзе.

У 2010 годзе ваенна-марскія сілы ЗША зьнялі забарону на службу жанчын на падводных лодках, пачынаючы з афіцэраў. Каля 80 жанчын-афіцэраў і прыкладна 50 вайскоўцаў тэрміновай службы цяпер праходзяць службу на падводных лодках, і іх колькасьць, як чакаецца, вырасьце да сотняў на працягу бліжэйшых некалькіх гадоў.

XS
SM
MD
LG