Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брата падазраванага ў арганізацыі выбуху ў пецярбурскім мэтро дэпартавалі з Кіргізстану ў Расею


Акрама Азімава, старэйшага брата меркаванага арганізатара тэракту ў мэтро Санкт-Пецярбургу Аброра Азімава дэпартавалі з Кіргізстану ў Расею. Пра гэта паведаміў малодшы брат падазраванага Білал Азімаў.

«Акрам быў вывезены з Ошскага аэрапорту ў Маскву. Яго затрымалі ў Ошы і дэпартавалі ў Расею, бо ён зьяўляецца грамадзянінам Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў Азімаў.

Паводле яго, два старэйшыя браты купілі зямельны ўчастак у Джалал-Абадзе на поўдні Кіргізстану і хацелі сёлета пачаць будаваць дом.

Камэнтара ад Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану пакуль не паступала. У сваю чаргу Фэдэральная служба бясьпекі (ФСБ) Расеі заявіла, што Акрама Азімава затрымалі ў Маскве.

У выніку тэракту 3 красавіка ў мэтро Санкт-Пецярбургу загінулі 14 чалавек: 11 памерлі на месцы, трое — ад атрыманых траўмаў у бальніцы.

Выканаўцам тэракту Сьледчы камітэт Расеі называе ураджэнца Кіргізстану Акбаржона Джалілава, 1995 году нараджэньня. Джалілаў атрымаў расейскі пашпарт у 2011 годзе. У Расеі працаваў майстрам па рамонце машын. Сваякі Джалілава засталіся на радзіме, у горадзе Ош.

17 красавіка ФСБ у Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласьці затрымала Аброра Азімава, аднаго з меркаваных арганізатараў тэракту ў мэтро Санкт-Пецярбурга 3 красавіка. Паводле ФСБ, падчас затрыманьня ў яго быў знойдзены пісталет, падобны на пісталет Макарава, пакет, а ў ім — мабільны тэлефон і правады.

Меркаваны арганізатар выбуху Аброр Азімаў у маскоўскім судзе 18 красавіка 2017 году
Меркаваны арганізатар выбуху Аброр Азімаў у маскоўскім судзе 18 красавіка 2017 году

Раней у Пецярбургу затрымалі 8 чалавек, нібыта датычных да тэракту ў мэтро ў Пецярбургу. Пазьней ФСБ аб’явіла, што на месцы арыштаў знайшлі вялікую колькасьць зброі і выбухоўку.

XS
SM
MD
LG