Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прымаюць заяўкі на прэмію Гедройця-2017


Заснавальнікі Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця — Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску — абвясьцілі пачатак прыёму заявак на ўдзел у сёлетнім конкурсе.

На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам 2016 году на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка».

Абвяшчэньне і ўшанаваньне ляўрэатаў адбудзецца ўвосень.

У журы прэміі Гедройця-2017 увайшлі: Міхась Андрасюк, пісьменьнік, журналіст (Гайнаўка, Польшча); Раіса Баравікова, пісьменьніца, паэтка (Менск, Беларусь); Альгерд Бахарэвіч, пісьменьнік, публіцыст (Менск, Беларусь); Алена Брава, пісьменьніца (Барысаў, Беларусь); Павел Касцюкевіч, пісьменьнік, перакладчык, выдавец (Менск, Беларусь); Ціхан Чарнякевіч, літаратуразнаўца і літаратурны крытык (Менск, Беларусь).

Кнігі для ўдзелу ў конкурсе можна даслаць да 15 траўня 2017 году на паштовы адрас: 220050, Мінск, п/с 218, а таксама на электронны адрас: info@pen-centre.by.

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 году. Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012); Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013); Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014); Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015); Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG