Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выступіць 21 красавіка са штогадовым пасланьнем


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Па завяршэньні пленарнага пасяджэньня 19 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі за тое, каб правесьці ў пятніцу, 21 красавіка сумеснае пасяджэньне ніжняй і верхняй палатаў Нацыянальнага сходу. У гэты час Аляксандар Лукашэнка выступіць са штогадовым «пасланьнем да парлямэнту і народу Беларусі».

Звычайна Лукашэнка выступае ў Авальнай залі Дому ўраду ў трэцяй дэкадзе красавіка, за выключэньнем 2006 і 2012 гадоў, калі звароты былі перанесеныя на пачатак траўня.

Пасланьне слухаюць дэпутаты, вышэйшыя службовыя асобы, чальцы ўраду, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, дыпляматы і журналісты. Зварот уяўляе сабой праграмны выступ, у якім агучваюцца пляны на найбліжэйшую пэрспэктыву.

Сёлета ўпершыню за доўгі час Лукашэнка сутыкнуўся з масавай незадаволенасьцю грамадзян сацыяльнай і эканамічнай палітыкай дзяржавы, шмат у якіх гарадах прайшлі так званыя «маршы недармаедаў». Актывістаў і ўдзельнікаў акцыяў, а таксама абаронцаў Курапатаў каралі буйнымі штрафамі і адміністрацыйнымі арыштамі.

Міліцыя жорстка разабралася з удзельнікамі і выпадковымі сьведкамі Дня Волі 25 сакавіка, толькі ў Менску затрымаўшы блізу тысячы чалавек. Загучалі патрабаваньні вярнуць міжнародныя санкцыі ў дачыненьні да беларускіх уладаў, якія распачалі новую хвалю рэпрэсіяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG