Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню Эўрарады дапытаюць у справе меркаванага супрацоўніцтва польскіх спэцслужбаў з ФСБ


Старшыня Эўрапейскай Рады і былы прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск бачыць палітычны падтэкст у сваім выкліку ў польскую пракуратуру для дачы паказаньняў пракурору ў сьледзтве наконт меркаванага супрацоўніцтва польскай контрвыведкі з расейскай ФСБ.

«Я, відаць, быў бы выключэньнем, калі б сказаў, што лічу, што пракуратура дзейнічае нэўтральна і што ўсё ў гэтай справе адбываецца сумленна і без палітычных эмоцый» — сказаў Туск журналістам 19 красавіка, перад сваім ад’ездам з Сопату на допыт у Варшаву. «Я ня маю сумневаў, што гэта — элемэнт палітычнага цкаваньня» — дадаў ён.

Прадметам сьледзтва, у якім Туск праходзіць як сведка, зьяўляецца «перавышэньне паўнамоцтваў супрацоўнікамі службы вайсковай контрвыведкі праз супрацоўніцтва са спэцслужбамі замежнай дзяржавы без патрэбнай для гэтага згоды прэм’ер-міністра краіны».

Летась польскія СМІ паведамілі, што пракуратура выставіла адпаведныя абвінавачваньні супраць двух былых кіраўнікоў згаданага ведамства. Абвінавачаньні тычацца падзей пэрыяду 2010-2013 гг., калі Туск займаў пасаду прэм’ер-міністра Польшчы. Паводле адной з вэрсій польскіх СМІ, гаворка ідзе аб пагадненьні, быццам бы заключаным паміж польскай вайсковай контрвыведкай і ФСБ у рамках апэрацыі па вывадзе польскага вайсковага кантынгенту з Аўганістану праз тэрыторыю Расеі.

Старшыня Эўрарады Дональд Туск лічыцца галоўным палітычным канкурэнтам кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы ў 2019 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG