Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фігуранта справы «Белага легіёну» Ўладзімера Фёдарава перавялі на «Валадарку»


Сьледчы ізалятар №1 ГУВД на вуліцы Валадарскага
Сьледчы ізалятар №1 ГУВД на вуліцы Валадарскага

Уладзімер Фёдараў, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў 25 сакавіка, пераведзены ў менскі сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.

Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» ягоная знаёмая Надзея Гацак.

Яна заклікала пісаць лісты Ўладзімеру Фёдараву на «Валадарку».

«З мацi няма сэнсу размаўляць, а вось пiсаць яму лiсты мае сэнс! Давайце падтрымаем Вову, яму цяпер цяжка i можа скончыцца ўсё гэта 3 гадамi зьняволеньня», — напісала Надзея Гацак.

Паводле яе зьвестак, Уладзімера Фёдарава затрымалі 29 сакавiка. Як расказала ягоная маці, Уладзімер праходзiў у справе як сьведка. Ён ня мае добрага адваката, бо мацi баiцца скарыстацца «вясноўскiм».

Уладзімеру Фёдараву "прад’явiлi ўсё ж хутчэй за ўсё абвiнавачаньне ў справе Белага легiёну«,— піша Надзея Гацак.

Сьпіс тых, каго абвінавацілі і трымаюць пад вартай:

  1. Аляксей Абрамаў
  2. Андрэй Бяляўскі
  3. Віктар Данілаў
  4. Андрэй Дундукоў
  5. Аляксандар Зімніцкі
  6. Іван Кавальчук
  7. Андрэй Комлік-Ямацін
  8. Сяргей Кунцэвіч
  9. Міраслаў Лазоўскі
  10. Віктар Мароз
  11. Мікалай Міхалькоў
  12. Ян Міхалькоў
  13. Дзьмітры Новік
  14. Яўген Палтаржыцкі
  15. Цімур Пашкевіч
  16. Уладзімер Румянцаў
  17. Сяргей Стрыбульскі
  18. Уладзімер Фёдараў
  19. Аляксандар Яўдаха

Затрыманьні ў справе «Белага легіёну» пачаліся 21 сакавіка, пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі ў Магілёве пра «падрыхтоўку ўзброеных баевікоў» нібыта ў лясах пад Асіповічамі.

КДБ дагэтуль не пацьвердзіў зьвесткі пра затрыманых і абвінавачаных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG