Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп перагледзеў сваё стаўленьне да Кітаю


Дональд Трамп і Сі Цзіньпінь

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп высока ацаніў ролю Кітаю ў сытуацыі з Паўночнай Карэяй, якая пагражала Амэрыцы прэвэнтыўным ядзерным ударам.

У інтэрвію Fox News Трамп акцэнтаваў увагу на ўмацаваньні адносін з Пэкінам у іх новым вымярэньні, адзначыўшы, што было зусім няправільна весьці гандлёвую вайну з гэтай дзяржавай, якая зьяўляецца магутным рычагом ціску на Пхэньян ва ўмовах рэзкага абвастрэньня напружанасьці на Карэйскай паўвысьпе.

Стаўленьне амэрыканскага лідэра да Кітаю рэзка зьмянілася пасьля яго перамоваў са старшынём КНР Сі Цзіньпінам у Флёрыдзе 6-7 красавіка і дзякуючы пазыцыі Пэкіну, які стрымлівае агрэсіўныя настроі Паўночнай Карэі.

Падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі Дональд Трамп выступаў з рэзкай крытыкай на адрас Кітаю, абвінавачваючы яго ў спэкуляцыях на сусьветных валютных рынках і пагражаючы ўвядзеньнем 45-працэнтных мытаў на імпарт.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG