Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі затрымалі падазраваных у падрыхтоўцы тэракту


МУС Францыі абвясьціла ў аўторак, 18 красавіка, пра затрыманьне ў Марсэлі двух мужчын, якіх падазраюць у тым, што яны рыхтаваліся бліжэйшымі днямі зьдзейсьніць тэракт. Раней паліцыя разаслала іх фота ўсім кандыдатам у прэзыдэнты Францыі.

Як паведаміў міністар унутраных спраў Францыі Маціяс Фёкль, двое мужчын (1987 і 1993 г. нараджэньня) былі затрыманыя раніцай у аўторак у часе апэрацыі, праведзенай супрацоўнікамі Генэральнай дырэкцыі ўнутранай бясьпекі Францыі і паліцэйскага спэцназу.

Паводле міністра, раней падазраваныя сядзелі ў турме, дзе былі «радыкалізаваныя».

У нядзелю, 16 красавіка, газэта Journal du dimanche распавяла, што ўнутраная разьведка DGSI папярэдзіла кандыдатаў у прэзыдэнты Францыі пра верагоднасьць зьдзяйсьненьня тэрактаў перад выбарамі. Фатаграфіі падазраваных былі разасланыя ў штабы ўсіх кандыдатаў у прэзыдэнты. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў штабах Эманюэля Макрона, Марын Лё Пен і Франсуа Фіёна.

XS
SM
MD
LG