Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каўбаса ад Лукашэнкі не дайшла да Цімашэнкі, — дэпутат Вярхоўнай Рады


Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Вадзім Дзенісенка расказаў у Фэйсбуку пра тое, як сапсаваліся стасункі паміж кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Юліяй Цімашэнкай, якая з 2007 году займала пасаду прэм’ер-міністра Ўкраіны.

Аляксандар Лукашэнка перадаў Юліі Цімашэнцы кошык з каўбасамі.

«Кошык да Юліі Ўладзімераўны ня трапіў — яго забралі ахоўнікі і зь нейкіх прычын проста ёй не паведамілі, а каўбаскі зьелі», — піша ўкраінскі дэпутат.

Празь некалькі тыдняў адбылася размова паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Юліяй Цімашэнкай.

«Апроч усяго іншага, бацька запытаўся: „Юлія Ўладзімераўна, ці спадабалася мая каўбаса?“ Цімашэнка не зразумела пытаньня, і Лукашэнка зразумеў, што каўбасу яна нават не паспытала. Пасьля таго стасункі Лукашэнкі-Цімашэнкі яўна пагоршыліся. Вось так робіцца вялікая геапалітыка», — падсумаваў дэпутат Вадзім Дзенісенка.

У Вярхоўнай радзе Ўкраіны Вадзім Дзенісенка ўваходзіць у Блёк Пятра Парашэнкі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG