Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль ня пойдзе на перамовы са зьняволенымі


Ізраіль ня мае намеру весьці перамовы з палестынскімі вязьнямі, якія трымаюць галадоўку ў ізраільскіх турмах. Пра гэта паведамляе Associated Press. Адзначаецца, што арганізатар пратэсту Марван Баргуці пераведзены ў іншую турму ў адзіночную камэру.

Галадоўка палестынскіх зьняволеных пачалася ў панядзелак. У ёй удзельнічае больш за тысячу чалавек, іх колькасьць можа вырасьці. Галадоўнікі патрабуюць вярнуць у турмы грамадзкія тэлефоны і дазволіць больш частыя спатканьні зь семʼямі.

Міністар грамадзкай бясьпекі Ізраілю Гілад Эрдал у аўторак заявіў, што лічыць галадоўку палітычным пратэстам, і што ў зьняволеных няма рэальных падставаў для скаргаў.

Паводле прадстаўнікоў Палестынскай аўтаноміі, у ізраільскіх турмах утрымліваюцца прыкладна 7 тысяч палестынцаў. Марван Баргуці — адзін з найбольш вядомых дзеячаў палестынскага руху. У 2004 годзе Баргуці прысуджаны ізраільскім судом да пяці пажыцьцёвых зьняволеньняў за забойства ізраільцян, а таксама да 40 гадоў турмы за замах на забойства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG