На мітынгу ў Бабруйску адзін зь мясцовых чыноўнікаў сказаў, што зарабляе 1000 рублёў. Журналісты Радыё Свабода пацікавіліся ў людзей на бабруйскіх вуліцах, колькі тут зарабляюць прадстаўнікі іншых спэцыяльнасьцяў і як увогуле стаяць справы на рынку працы ў невялікім горадзе.