Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсходзе Турэччыны разьбіўся верталёт з 12 пасажырамі на борце


Здарэньне адбылося ў правінцыі Тунджэлі на ўсходзе Турэччыны. Пра гэта паведаміў турэцкі тэлеканал NTV.

На борце, паводле папярэдніх дадзеных, было 12 чалавек, зь іх сем паліцыянтаў, адзін судзьдзя, адзін сяржант і трое чалавек экіпажу.

Пра прычыну катастрофы і пацярпелых пакуль не паведамляецца. Выказваюцца меркаваньні, што катастрофа адбылася з прычыны непагоды.

На месца здарэньня прыбываюць ратавальнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG