Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Брытаніі заклікала правесьці 8 чэрвеня датэрміновыя выбары


Тэрэза Мэй
Тэрэза Мэй

Прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй прапанавала правесьці датэрміновыя выбары ў брытанскі парлямэнт 8 чэрвеня.

Яна абвясьціла, што зьвернецца да цяперашняга парлямэнту з такой прапановай. Для абвяшчэньня выбараў патрэбная падтрымка прынамсі дзьвюх трацінаў чальцоў Палаты абшчынаў.

Цяперашнія апытаньні паказваюць значную перавагу Кансэрватыўнай партыі, якую рэпрэзэнтуе Тэрэза Мэй. Тым ня менш, прадстаўнікі апазыцыйных партыяў у парлямэнце ўжо заявілі, што ня будуць блякаваць прапанову аб датэрміновых выбарах.

Раней Мэй і міністры зь яе ўраду неаднаразова адпрэчвалі магчымасьць правядзеньня выбараў да 2020-га год, таму сёньняшняя заява стала нечаканасьцю для прэсы і назіральнікаў. Мэй заявіла ў аўторак, што правядзеньне новых выбараў неабходна, каб забясьпечыць стабільнасьць у сытуацыі, калі краіна пачала перамовы аб выхадзе з Эўрапейскага Зьвязу.

Апазыцыйныя лейбарысты выступаюць супраць так званага «жорсткага Брэксыту», а лібэральныя дэмакраты заклікаюць перагледзець вынікі рэфэрэндуму аб выхадзе краіны з ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG