Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: Паўночная Карэя павінна «паводзіць сябе слушна»


Вайсковы парад ў Пхэньяне 15 красавіка 2017 году.
Вайсковы парад ў Пхэньяне 15 красавіка 2017 году.

Празь дзень пасьля няўдалага ракетнага выпрабаваньня Паўночнай Карэі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп папярэдзіў паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына, што той «мусіць паводзіць сябе слушна».

Трамп сказаў гэта, адказваючы 17 красавіка ў Белым Доме на пытаньне рэпарцёра пра тое, якое пасланьне ён хацеў бы перадаць лідэру Паўночнай Карэі.

Тым часам віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс заявіў падчас візыту на паўднёвакарэйскі бок Карэйскай Дэмілітарызаванай Зоны што для Вашынгтону «эра стратэгічнай цярплівасьці завяршылася». Паводле Пэнса, Трамп спадзяецца, што Кітай скарыстае свой «надзвычайны» ўплыў, каб прымусіць Паўночную Карэю адмовіцца ад ядзернай і ракетнай праграмаў.

Намесьнік амбасадара Паўночнай Карэі ў ААН Кім Ін Рэн у Нью-Ёрку абвінаваціў адміністрацыю Трампа ў стварэньні «небясьпечнай сытуацыі, ў якой тэрмаядзерная вайна можа пачацца ў любы момант». Ён таксама заявіў, што Паўночная Карэя правядзе новыя ядзерныя выпрабаваньні, калі палічыць гэта патрэбным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG