Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі Францішак заклікаў пакласьці канец канфліктам у сьвеце


Папа Рымскі Францішак заклікаў лідэраў дзяржаў сьвету знайсьці ў сабе мужнасьць, каб прадухіліць канфлікты і пакласьці канец гандлю зброяй.

Пра гэта ён заявіў у сваім традыцыйным велікодным звароце, вядомым як Urbi et Orbi ( «Гораду і сьвету»), з балькона базылікі Сьвятога Пятра ў Ватыкане.

«У складаных і часта драматычных сытуацыях сёньняшняга сьвету хай Гасподзь Уваскрослы (Ісус Хрыстос) кіруе крокамі ўсіх тых, хто працуе дзеля справядлівасьці і міру. Няхай ён дасьць лідэрам нацый мужнасьць, неабходную ім для прадухіленьня распаўсюду канфліктаў, і пакладзе канец гандлю зброяй», — заявіў кіраўнік Ватыкана.

Папа Францішак сказаў, што «ўваскрослы пастыр (Ісус Хрыстос) ідзе побач з усімі тымі, хто быў вымушаны пакінуць сваю радзіму ў выніку ўзброеных канфліктаў, тэрарыстычных нападаў, голаду і дзеяньняў рэпрэсіўных рэжымаў. У кожным месцы ён дапамагае гэтым вымушаным перасяленцам сустракацца з братамі і сёстрамі, якія могуць падзяліць з імі хлеб і надзею ў іх падарожжы».

Папа таксама зьвярнуў словы падтрымкі да супрацоўнікаў гуманітарных місій у Сырыі, якія нясуць дапамогу пацярпелым ад выбухаў.

XS
SM
MD
LG