У каліфарнійскім горадзе Бэрклі адбыліся сутыкненьні паміж праціўнікамі і прыхільнікамі прэзыдэнта Трампа. Некалькі дэманстрантаў пацярпелі. Паліцыя затрымала больш за 20 чалавек.
Кіраўнік Белага дома дагэтуль адмаўляецца абнародаваць свае падатковыя дэклярацыі. Традыцыйна прэзыдэнты і кандыдаты ў прэзыдэнты ЗША добраахвотна абнародуюць адпаведныя дакумэнты.
Грамадзянскія акцыі супалі па часе з апошнім тэрмінам падачы падатковых дэклярацый — ва ўсіх штатах ЗША гэты тэрмін мінуў 15 красавіка.
Апанэнты Трампа і частка яго прыхільнікаў пачалі патрабаваць раскрыцьця яго падатковых дэклярацый яшчэ да абраньня на пост прэзыдэнта.