Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган яшчэ раз заклікаў падтрымаць яго рэформу на рэфэрэндуме 16 красавіка


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган яшчэ раз заклікаў грамадзян краіны падтрымаць прапанаваную ім канстытуцыйную рэформу на маючым адбыцца заўтра рэфэрэндуме.

Гаворка ідзе пра кардынальнае пашырэньне паўнамоцтваў прэзыдэнта, што зьменіць форму кіраваньня ў краіне з парлямэнцкай на прэзыдэнцкую рэспубліку.

Паводле апошніх апытаньняў, прыхільнікі Эрдагана трохі апярэджваюць яго праціўнікаў.

Апанэнты прэзыдэнта лічаць, што прапанаваныя папраўкі ў канстытуцыю стануць яшчэ адным крокам на шляху да аўтарытарнага рэжыму ў Турэччыне, які і так ўзмацніўся пасьля спробы дзяржаўнага перавароту 15 ліпеня 2016 году. У выніку наступных рэпрэсій былі арыштаваныя 40 тысяч чалавек, яшчэ 120 тысяч звольненыя і адхіленыя ад працы. Заходнія краіны крытыкуюць за гэта Эрдагана.

У выпадку перамогі яго прыхільнікаў на рэфэрэндуме — Турэччына, як чакаецца, яшчэ больш аддаліцца ад Эўразьвязу, куды яна шмат гадоў імкнулася ўступіць.

XS
SM
MD
LG