Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускія сьледчыя просяць зьняць недатыкальнасьць з прэзыдэнцкай кандыдаткі Ле Пэн 


Марын Ле Пэн
Марын Ле Пэн

Францускія сьледчыя зноў зьвярнуліся ў Эўрапарлямэнт з просьбай пазбавіць кандыдатку ў прэзыдэнты краіны Марын Ле Пэн дэпутацкай недатыкальнасьці. Пра гэта паведамляе Reuters.

Прычынай стала расьсьледаваньне справы аб фіктыўным найманьні памочнікамі дэпутатаў Эўрапарлямэнту супрацоўнікаў праварадыкальнага «Нацыянальнага фронту», які ўзначальвае Ле Пэн. 10 сакавіка Ле Пэн выкарыстала свой дэпутацкі імунітэт і адмовілася зьяўляцца на допыт па справе аб растраце сродкаў Эўрапарлямэнту.

Эўрапарлямэнт неаднаразова пазбаўляў Ле Пэн дэпутацкага імунітэту па іншых справах.

У 2013 годзе імунітэт з Ле Пэн быў зьняты ў сувязі з распальваньнем нянавісьці па рэлігійнай прыкмеце за параўнаньне мусульман, якія публічна маліліся ў Францыі, зь нямецкімі салдатамі Другой сусьветнай вайны.

Выбары прэзыдэнта Францыі пройдуць у два туры — 23 красавіка і 7 траўня. Паводле апошніх апытаньняў, Ле Пен можа набраць дастаткова галасоў, каб прайсьці ў другі тур.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG