Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парлямэнце Кіргізстану прапануюць перайсьці на лацінку


Сустрэча ў парлямэнце Кіргізстану (архіўнае фота)
Сустрэча ў парлямэнце Кіргізстану (архіўнае фота)

13 красавіка на пасяджэньні кіргіскага парлямэнту дэпутат Каныбек Іманаліеў прапанаваў перайсьці на лацінскі альфабэт. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне «Вечерний Бишкек».

Паводле дэпутата, на гэты момант для пераходу на лацінку ў краіны сродкаў няма, але, як ён перакананы, праз 15-30 гадоў гэта зрабіць давядзецца.

«Кірыліца — гэта наша інтэлектуальнае спадчына і, натуральна, мы будзем карыстацца ёй. Але мы ўсё роўна павінны будзем перайсьці на лацінку да 2030-40 гадоў, гэта патрабаваньне часу і разьвіцьця тэхналёгій», — сказаў Іманаліеў.

Дэпутат сказаў, што ўжо зараз неабходна пачынаць праводзіць адпаведную падрыхтоўку філёлягаў.

Днямі прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў заявіў пра пераход на лацінку з наступнага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG