Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусу пагражае да 12 гадоў турмы ў ЗША за хакерства на 5 млн даляраў


Міністэрства юстыцыі ЗША паведаміла аб прызнаньні віны ў махлярстве з банкаўскімі карткамі пяцьцю імігрантамі-хакерамі з Лос-Анджэлесу: чатырма расейцамі 22-34 гадоў і 26-гадовым беларусам Сяргеем Патапавым. Шкода ад іх дзеяньняў папярэдне ацэньваецца ў 5 млн даляраў.

Групоўка дзейнічала як мінімум зь 2014 году, у судзе былі названыя сама меней тры хакерскія ўзломы сыстэмаў авіякампаніі і мэдычных установаў з выкарыстаньнем нядзейных крэдытных картак; несапраўдныя карткі выкарыстоўваліся таксама для грашовых пераводаў і куплі ў інтэрнэт-крамах. У Патапава, у прыватнасьці, знайшлі 525 дэбэтавых і крэдытных картак на чужыя імёны.

Хакеры былі арыштаваныя ў мінулым годзе. Слуханьні іхных спраў заплянаваныя на лета-восень бягучага году. Патапаву пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі, як і тром іншым фігурантам справы, яшчэ адной хакерцы — да 7 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG