Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні на 26 красавіка пададзены адразу тры заявы на правядзеньне масавых мерапрыемстваў


Ілюстрацыйнае фота. Адно з апошніх масавых мерапрыемстваў у Горадні  — «Марш недармаедаў». 15 сакавіка 2017 году

Адна заява пададзена на правядзеньне сходу грамадзян у памяшканьні Гарадзенскага гарвыканкаму, другая — у Калоскім парку, трэцяя — у Румлёўскім парку.

На правядзеньне сходу ў залі Гарадзенскага гарвыканкаму падаў заяву кіраўнік гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў. У Калоскім парку — актывіст БХД Сяргей Верамеенка, і ў Румлёўскім парку — сябра БСДГ Анатоль Мышкевіч.

Мэта ўсіх гэтых масавых мерапрыемстваў адна і тая ж: абмеркаваньне ўнутраных і зьнешнепалітычных выклікаў і пагрозаў Беларусі, эканамічнай, сацыяльнай і вайсковай бясьпекі ў рэгіёне. Вадзім Саранчукоў зазначыў Свабодзе, што ўзор для падачы заявак быў ўзяты ў актывіста «Гавары праўду» Зьмітра Бандарчука — яму быў дазволены першы за 15 гадоў мітынг у Калоскім парку, які адбываўся ў Горадні 25 сакавіка.

Вадзім Саранчукоў
Вадзім Саранчукоў

— Вядома, мы падалі заявы на правядзеньне масавых мерапрыемстваў адразу ў трох месцах — з тым, каб падстрахавацца. Бо калі ня стане прычыны пісаць нам адмову на падставе таго, што заява пададзена не паводле формы, то могуць адказаць, што ў гэтым месцы ўжо заплянаванае правядзеньне нейкага іншага мерапрыемства. Ну вось мы і знайшлі такі ход. Калоскі і Румлёўскі паркі вызначаныя гарвыканкамам для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а ў залю гарвыканкаму нам прапаноўвалі прыходзіць і абмяркоўваць любыя праблемы падчас сустрэчы з гарадзкімі ўладамі. Ну вось і пабачым, як выконваюцца абяцаньні.

XS
SM
MD
LG