Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцу Тацяну Равяку будуць судзіць за «мацюкі»


Тацяна Равяка

Суд над праваабаронцай, кіраўніцай зарэгістраванага ў Літве «Дома правоў чалавека» Тацянай Равякай перанесны зь 10 на 18 красавіка.

Такое рашэньне прыняла судзьдзя Цэнтральнага суду Менску Вікторыя Шабуня, да якой зьвярнуўся адвакат Тацяны Равякі. Ад адваката стала вядома, за што менавіта будуць судзіць Тацяну Равяку.

Паводле пратаколу міліцыі 26 сакавіка, праваабаронца нібыта брыдкасловіла і размахвала рукамі на Кастрычніцкай плошчы каля Палаца Рэспублікі.

26 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы АМАП разагнаў акцыю салідарнасьці з затрыманымі напярэдадні ўдзельнікамі сьвяткаваньня Дня Волі. 26 сакавіка было затрымана больш за 20 чалавек, некаторых адпусьцілі зь міліцыі без складаньня пратаколу. Сярод тых, на каго пратакол усё ж склалі, аказалася праваабаронца Тацяна Равяка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG