Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў ніводнай скаргі на выракі ўдзельнікам «Маршу недармаедаў»


Галіна Ламашэвіч, Вадзім Саранчукоў, Вольга Верамеенка, Сяргей Верамеенка
Галіна Ламашэвіч, Вадзім Саранчукоў, Вольга Верамеенка, Сяргей Верамеенка

Гарадзенскі абласны суд сёньня адмовіў у задавальненьні скаргаў удзельнікаў «Маршу недармаедаў» Галіны Ламашэвіч (была пакарана на 7 базавых велічынь), Вольгі Верамеенкі (15 базавых), Мікалая Саляніка (8 базавых), Вадзіма Саранчукова (13 сутак арышту). Усе скаргі падаваліся на рашэньні Ленінскага раённага суду Горадні.

Разгляд скаргаў адразу на чатырох удзельнікаў «Маршу недармаедаў» якія адбыўся 19 лютага ў Горадні, пачаўся яшчэ 31 сакавіка. Аднак пасяджэньне суду было перанесена з прычыны таго, што Мікалай Салянік адбываў арышт за ўдзел ужо ў другім «Маршы недармаедаў».

У сваіх скаргах усе асуджаныя настойвалі на тым, што не прызнаюць сябе вінаватымі, спасылаліся на артыкулы Канстытуцыі, паводле якіх грамадзяне Беларусі маюць права на свабоду мітынгаў і сходаў, спасылаліся міжнародныя пакты, якія падпісала Беларусь і ўзяла на сябе абавязак выконваць іх.

Вадзім Саранчукоў настойваў на тым, што наагул ня быў удзельнікам «Маршу недармаедаў», а толькі займаўся зборам подпісаў. Але ўсе гэтыя аргумэнты судом не былі прынятыя пад увагу. Судзьдзя Ўладзімер Янкоўскі не задаволіў ніводнае скаргі і ўсе рашэньні Ленінскага суду Горадні пакінуў бяз зьменаў.

Мікалай Салянік пасьля разгляду справы сказаў Свабодзе, што ўражаньне такое, нібыта па сутнасьці ніякага разгляду іх скаргаў і не было:

Мікалай Салянік
Мікалай Салянік

— Усё хуценька аб’явілі, і ўсё. Ну ды і якое яшчэ магло быць рашэньне? Што яны адменяць столькі штрафаў, прызнаюць свае рашэньні памылковымі? Ды і загадаў на такое не было...

Вадзім Саранчукоў ня згодны з рашэньнем суду і кажа, што суд знарок адмовіўся задавальняць ягонае хадайніцтва, каб далучыць да матэрыялаў справы ўзор падпіснога ліста, на якім ён зьбіраў подпісы.

Вадзім Саранчукоў
Вадзім Саранчукоў

— Мяне абвінавацілі ў тым, да чаго я ня меў дачыненьня, і ніхто не хацеў далучаць да матэрыялаў справы ўзор падпіснога ліста, бо мае дзеяньні тады трэба было б кваліфікаваць інакш, а ня так, што я браў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Відавочна, што ніякага разгляду нашых скаргаў не было. Гэта можна назваць як заўгодна, але не судом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG