Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Асэтыі праходзяць выбары прэзыдэнта і рэфэрэндум аб перайменаваньні рэспублікі


У самаабвешчанай рэспубліцы Паўднёвая Асэтыя праходзяць выбары прэзыдэнта і рэфэрэндум аб перайменаваньні рэспублікі. Прапануецца варыянт «Рэспубліка Паўднёвая Асэтыя — Дзяржава Аланія».

Улады Грузіі назвалі выбары ў «акупаванай грузінскай тэрыторыі» нелегітымнымі і абвінавацілі ў правакацыі Расею.​

Прэзыдэнт Грузіі параўнаў правядзеньне рэфэрэндуму ў самаабвешчанай Паўднёвай Асэтыі з анэксіяй Крыму Расеяй у 2014 годзе. «Падобнае дзеяньне ўяўляе сабой грубы ціск на Грузію і накіраванае на далейшую эскаляцыю сытуацыі ў рэгіёне Чорнага мора і Паўднёвага Каўказу», — сказаў Гіёргі Маргвэлашвілі.

На прэзыдэнцкую пасаду ў Паўднёвай Асэтыі прэтэндуюць тры кандыдаты: дзеючы кіраўнік Леанід Тыбілаў, старшыня парлямэнту і лідэр партыі «Адзіная Асэтыя» Анатолій Бібілаў, а таксама супрацоўнік спэцслужбаў Алан Гаглоеў. 36-гадовы Гаглоеў раней палітыкай не займаўся, гэта яго першая перадвыбарчая кампанія. Бібілаў ужо ўдзельнічаў у прэзыдэнцкай гонцы пяць гадоў таму, але прайграў цяперашняму прэзыдэнту Цібілаву, які цяпер прэтэндуе на другі тэрмін.

Паўднёвая Асэтыя абвясьціла аб выхадзе са складу Грузіі ў пачатку 1990-х гадоў. У 2008 годзе Грузія паспрабавала аднавіць кантроль над рэспублікай, незалежнасьць якой да таго моманту не была прызнаная нікім. Гэта прывяло да ўзброенага канфлікту, у які ўмяшалася Расея. Па выніках некалькіх дзён ваенных дзеяньняў паміж бакамі канфлікту было падпісанае пагадненьне аб спыненьні агню.

Расея аказалася няздольнай або не захацела кіраўніцтва Расеі ісьці на нівеляваньне і ліквідацыю тых наступстваў, якія для Беларусі павінны былі ўзьнікнуць.

Пасьля гэтага Расея афіцыйна прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі. Акрамя Расеі, незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі пасьля вайны 2008 году прызналі Вэнесуэла, Нікарагуа і дзьве астраўныя дзяржавы Нащру і Вануату.

Аляксандар Лукашэнка ў 2010 годзе заявіў, што афіцыйны Менск не прызнаў незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, бо Расея аказалася няздольнай падтрымаць Беларусь у вырашэньні тых праблемаў, якія маглі ўзьнікнуць у выпадку прызнаньня незалежнасьці гэтых самаабвешчаных рэспублік. «Расея аказалася няздольнай або не захацела кіраўніцтва Расеі ісьці на нівеляваньне і ліквідацыю тых наступстваў, якія для Беларусі павінны былі ўзьнікнуць», — сказаў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG