Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У касьцёле Сьвятога Роха пройдзе імша па Зьмітру Саўку


Кіраўнік моўнае службы тэлеканалу «Белсат» Зьміцер Саўка пайшоў з жыцьця год таму, 9 красавіка. Ён хварэў на рак.

Імша па Зьмітру Саўку адбудзецца 10 красавіка а 18:30 у касьцёле Сьв. Роха па адрасе: Менск, пр-т Незалежнасьці, 44-А.

У Зьмітра Саўкі засталося чацьвёра дзяцей.

Зьміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 году ў Менску.

Удзельнічаў у моладзевым грамадзкім абʼяднаньні «Беларуская Майстроўня» (1979–1984). Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у суаўтарстве з В. Кіпелем; Нью-Ёрк—Менск, 2002) і «Беларускі клясычны правапіс» (у суаўтарстве з Юрасём Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Зьмітром Санько; Вільня—Менск, 2005).

Зьміцер быў стваральнікам і кіраўніком моўнай службы «Белсату», а таксама адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на тэлеканале «Белсат».

XS
SM
MD
LG