Грамадзяне Беларусі не пацярпелі падчас тэракту ў Стакгольме ў Швэцыі, паведамляе беларускі МЗС 9 красавіка на сваёй старонцы ў «Твітэры».
«Паводле наяўнай на дадзены момант інфармацыі ўладаў Швэцыі, грамадзяне Беларусі ў выніку тэракту ў Стакгольме не пацярпелі», — гаворыцца ў паведамленьні.