Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалены кобрынскі актывіст Аляксандар Мех


Аляксандар Мех

Пасьля 7 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю апазыцыйны актывіст Аляксандар Мех. Ён расказаў, што сядзеў у адзіночнай камэры, якая круглыя суткі знаходзіцца пад відэаназіраньнем, шмат чытаў і адмовіўся ад казённай ежы.

Аляксандра Меха зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Кобрыні, якое адбылося 18 сакавіка. Судзьдзя Вадзім Здановіч прысудзіў грамадзкаму актывісту 7 сутак арышту — нягледзячы на тое, што ў горадзе фактычна не было арганізаванай акцыі, а спадар Мех проста гутарыў з выпадковымі людзьмі.

У часе так званых «Маршаў недармаедаў», якія ахапілі значную частку Беларусі, Аляксандар Мех паведамляў карэспандэнту Свабоды, што каля ягонага дому цэлымі днямі дзяжурылі міліцэйскія машыны, каб не дапусьціць яго выезду ў Менск.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG