Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 8 красавіка ў Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва


Чацьвёрты раз цягам месяца ў Беларусі даражэе паліва. Сёньня чарговае падвышэньне на 1 капейку ўсіх гатункаў пацьвердзілі ў канцэрне «Белнафтахім», хоць яшчэ напярэдадні там адмаўляліся камэнтаваць чуткі пра нібыта ўхваленае рашэньне.

Такім чынам, ад сёньняшняга дня на аўтазаправачных станцыях 1 літар АІ-95 каштуе 1 рубель 23 капейкі, АІ-92 — 1 рубель 15 капеек, дызпаліва — 1 рубель 27 капеек.

Дагэтуль два гады бэнзін і салярка ў Беларусі не расьлі ў цане, але пасьля таго, як 11 сакавіка літар падаражэў на 1 капейку, цэны карэктаваліся кожны тыдзень. Агулам — на 4 капейкі цягам няпоўнага месяца. Гэта пры тым, што беларускі рубель апошнім часам умацоўваецца да асноўных валютаў.

Калі такая тэндэнцыя захаваецца надалей, цана на беларускае паліва паступова дагоніць суседнія краіны, дзе лічбы на АЗС застаюцца збольшага нязьменнымі ці нават зьмяншаюцца на фоне нафтавай каньюнктуры. Пакуль яшчэ беларускі бэнзін і салярка саступаюць некалькі цэнтаў расейскім гатункам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG