Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія дыпляматы паўдзельнічалі ў памятнай цырымоніі ў Канзас-Сіці


Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка, архіўнае фота
Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка, архіўнае фота

Беларуская дэлегацыя на чале з намесьнікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам узяла ўдзел у памятнай цырымоніі «Ахвяруючы ў імя свабоды і міру». Яна прысьвячалася 100-годзьдзю ўступленьня ЗША ў Першую ўсясьветную вайну.

Як паведамляе зьнешнепалітычнае ведамства, таксама ў Канзас-Сіці (штат Місуры) быў запрошаны Часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павал Шыдлоўскі.

Імпрэза праходзіла на тэрыторыі Нацыянальнага музэю і мэмарыялу Першай усясьветнай вайны Канзас-Сіці. Удзельнікамі сталі звыш 4 тысяч чалавек, у тым ліку прадстаўнікі адміністрацыі і кангрэсу ЗША, вэтэранскіх, грамадзкіх арганізацый, афіцыйныя дэлегацыі з трох дзясяткаў дзяржаваў сьвету.

На ўрачыстасьць сярод іншых быў запрошаны і Аляксандар Лукашэнка — як кіраўнік адной з краінаў, якія былі ўцягнутыя ў вір той вайны, у тым ліку і тых, якія паўсталі на руінах імпэрый-удзельніц. Але запрашэньня не скарыстаў. Прычыны такога рашэньня не ўдакладняюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG