Пра гэта паведаміў БелТА прэс-сакратар прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзіслаў Сычэвіч.
Паводле расейскага віцэ-прэм’ера Аркадзія Дварковіча, перамовы пра памер зьніжкі да цаны на газ для Беларусі праходзяць у «Газпроме». Падчас калегіі Мінэнэрга Расеі ён заявіў, што спадзяецца на лепшае, хоць перамовы складаныя, перадае «Интерфакс».
Кіраўнік Мінэнерга РФ Аляксандр Новак паведаміў журналістам, што Расея можа пачаць пастаўкі нафты ў Беларусь у поўным аб’ёме 13 красавіка.
«Мы цяпер абмяркоўваем зь імі 13-га. Як толькі будуць завершаныя ўсе дакумэнты пра ўнясеньне зьменаў у міжурадавае пагадненьне і гэтак далей», — сказаў ён.
Міністар адзначыў таксама, што абавязаньняў у аб’ёме паставак нафты ў Расеі перад Беларусьсю не будзе.
Раней Уладзімер Сямашка паведаміў, што Беларусь чакае аднаўленьня паставак расейскай нафты не пазьней за 13 красавіка. Аб’ём паставак нафты складзе 24 мільёнаў тон за год і захаваецца да 2024 году ўключна.