Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У амбасадзе Сырыі ў Менску не камэнтуюць авіяўдараў ЗША


У амбасадзе Сырыі ў Беларусі пакуль не гатовыя камэнтаваць авіяўдары ЗША.

З просьбай аб камэнтары ў амбасаду Сырыі ў Менску зьвярнуўся карэспандэнт Свабоды.

Там патлумачылі, што калі палічаць патрэбным, то зьвяжуцца з карэспандэнтам.

Амбасада Сырыйскай Арабскай Рэспублікі ў Беларусі адкрылася ў сьнежні 2007 году.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сказаў, што адкрыцьцё сырыйскай дыпмісіі дазволіць абедзьвюм краінам больш эфэктыўна рухаць супрацоўніцтва ў розных сфэрах.

З 2014 году амбасадарам Сырыі ў Беларусі зьяўляецца Басам Абдуль Мажыд. Падчас уручэньня даверчых лістоў міністру замежных спраў Беларусі былі разгледжаныя пытаньні ўзаемнай палітычнай падтрымкі дзьвюх краінаў на міжнароднай арэне.

У 2016 годзе Дамаск наведала дэлегацыя на чале зь першым сакратаром Кампартыі Беларусі Ігарам Карпенкам і перадала пасланьне Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнту Сырыі Башару Асаду. У пасланьні выказана падтрымка кіраўніцтву і народу Сырыі «ў барацьбе з тэрарызымам».

XS
SM
MD
LG