Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэсмэн Нуньес прыпыніў сваю ролю кіраўніка расьсьледаваньня аб ўмяшаньні Расеі ў амэрыканскія выбары


Дэвін Нуньес
Дэвін Нуньес

Старшыня камітэту па выведцы палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Дэвін Нуньес часова самаўхіліўся ад расьсьледаваньня меркаванага ўмяшаньня Расеі ў леташнія выбары амэрыканскага прэзыдэнта. Замест яго расьсьледаваньне будуць курыраваць сэнатары-рэспубліканцы Майкл Конуэй, Трэй Гаўдзі і Том Руні.

У канцы сакавіка шэраг сэнатараў-дэмакратаў заклікалі Нуньеса адхіліцца ад расьсьледаваньня, выказаўшы сумневы ў яго аб’ектыўнасьці. Падставай для падазрэньняў сталі выказваньні Нуньеса аб праслухоўваньні тэлефонаў супрацоўнікаў выбарчага штаба Дональда Трампа амэрыканскімі спэцслужбамі па распараджэньні адміністрацыі папярэдняга прэзыдэнта Барака Абамы. Нуньес адмовіўся раскрыць крыніцу гэтай інфармацыі. На думку сэнатараў, ён не павінен быў агучваць гэтую інфармацыю, ня падзяліўшыся ёй з калегамі па камітэце. Сам Нуньес назваў такія закіды палітычна матываванымі.

Амэрыканскія спэцслужбы цяпер расьсьледуюць магчымыя сувязі паплечнікаў Трампа з расейскім кіраўніцтвам. Крэмль абвінавачваньні ва ўмяшаньні ў палітычныя працэсы ў ЗША адхіляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG