Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску за ўдзел у «маршы недармаедаў» судзяць актывіста, які кажа, што на ёй ня быў


Андрэй Вабішчэвіч

За пінскі «марш недармаедаў» 26 сакавіка судзяць прадпрымальніка і актывіста Андрэя Вабішчэвіча. Сьведкамі ўдзелу актывіста ў несанкцыянаваным мерапрыемстве традыцыйна выступаюць міліцыянты.

Сваю невінаватасьць прадпрымальнік спрабаваў даказаць разам з адвакатам. Вабішчэвіч сьцьвярджае, што ў той дзень фізычна не знаходзіўся на гарадзкой плошчы Леніна.

Каб давесьці гэта, ён зьвярнуўся ў суд з прапановай прагледзець запісы відэакамэраў з крамаў, якія ахопліваюць плошчу. Але судзьдзя палічыў, што зварот не адпавядае заканадаўству.

Тым ня меней пры канцы паседжаньня, якое цягнулася больш за дзьве гадзіны, судзьдзя ўсё ж пайшоў на саступку і даў Вабішчэвічу час да 11 красавіка. Да гэтага дня актывіст павінен падрыхтаваць запыт на прадстаўленьне відэазапісаў з камэраў назіраньня.

Сам Вабішчэвіч лічыць суд «помстай з боку гарадзкіх уладаў за яго актыўную грамадзянскую пазыцыю».

XS
SM
MD
LG