Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нелегальны масажыст нанёс сьмяротныя траўмы кліентцы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гарадзенскія сьледчыя расьсьледуюць справу незаконнага лячэньня, што прывяло да сьмерці чалавека.

Падазраваны — 36-гадовы беспрацоўны Васіль Грамовіч, які апошнія гады пражываў у Літве. Як выявілі сьледчыя і судова-мэдыцынскія экспэрты, у сьнежні 2016 году ён па дамоўленасьці праз інтэрнэт праводзіў сэансы масажу і лячэбнай гімнастыкі, у тым ліку з пэнсіянэркай 1928 году нараджэньня.

Падазраваны Васіль Грамовіч
Падазраваны Васіль Грамовіч

Пасьля аднаго з сэансаў стан здароўя пэнсіянэркі рэзка пагоршыўся, яе шпіталізавалі, а праз тыдзень яна памерла ад нанесеных у час масажу цяжкіх цялесных пашкоджаньняў.

Грамовіч ня меў адпаведнай мэдыцынскай адукацыі і ліцэнзіі на лячэбна-фізкультурную дзейнасьць. Раней да крымінальнай адказнасьці ён не прыцягваўся. Беларускія праваахоўнікі запыталі ў літоўскіх калегаў характарыстыку ягонай асобы.

Таксама сьледчыя шукаюць іншых карыстальнікаў паслугамі Грамовіча, якія маглі пацярпець ад ягоных дзеяньняў — іх просяць зьвяртацца па тэлефонах +375 152 72-42-65 або 102.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG