Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовы канвеер у Пінску за «Маршы недармаедаў»


У Пінску працягваюцца суды над удзельнікамі «Маршаў недармаедаў», што праходзілі ў горадзе ў сакавіку.

Першым сёньня судзілі праваабаронцу і сябра руху «За свабоду» Алеся Рамановіча. На праваабаронцу было складзена адразу ж два пратаколы: за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, а таксама непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.

Алесь Рамановіч
Алесь Рамановіч

Алесь Рамановіч заявіў хадайніцтва аб адводзе судзьдзі, але гэты зварот судзьдзя адхіліў. На суд Алесь прыбыў адразу ж з рэчамі, паколькі чакае, што ў дачыненьні да яго будзе вынесена пакараньне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту.

Алесь Рамановіч з рэчамі, што могуць спатрэбіцца на сутках арышту
Алесь Рамановіч з рэчамі, што могуць спатрэбіцца на сутках арышту

Цягам дня ў Пінску адбудзецца разгляд трох адміністрацыйных спраў над удзельнікамі мітынгаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG