Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выключыў Стывэна Бэнана са складу Рады нацыянальнай бясьпекі. Бэнан займае пасаду галоўнага стратэга Белага дому і лічыцца адным з самых блізкіх паплечнікаў Трампа.
Бэнан узначальваў штаб Трампа перад леташнімі прэзыдэнцкімі выбарамі. Да таго ён быў выканаўчым старшынём праварадыкальнага сайту навіназў Breitbart. Пасьля ўступленьня на пасаду Бэнан неаднаразова канфліктаваў з амэрыканскімі мэдыямі. Яго прызначэньне старэйшым дарадцам Трампа выклікала крытыку з боку шэрагу вашынгтонскіх чыноўнікаў.
Рада нацыянальнай бясьпекі кансультуе прэзыдэнта ЗША па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і замежных спраў. Бэнан павінен быў рэгулярна ўдзельнічаць у пасяджэньнях Рады, але ні разу іх ня наведвала.