Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку прапануюць не лічыць прадпрымальнікамі праграмістаў, арэндадаўцаў, швачак, пекараў і ёгаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Скліканая Аляксандрам Лукашэнкам рабочая група дапрацоўвае праект указу «Аб рэгуляваньні дзейнасьці фізычных асобаў», што быў унесены ўрадам на разгляд Лукашэнкі.

Праект указу прадстаўлены разам з праектам дэкрэту «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва і выключэньні залішніх патрабаваньняў, што прад’яўляюцца да бізнэсу» на сайце Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальніцтва.

Праект указу аб дзейнасьці фізычных асобаў прадугледжвае пашырыць сьпіс відаў дзейнасьці, якія не адносяцца да прадпрымальніцкай. Для гэтых відаў дзейнасьці, калі яна ажыцьцяўляецца фізычнай асобай самастойна на замову, прапануецца не рэгістраваць ІП, а зьбіраць з фізычных асобаў адзіны падатак у памеры 15-145 рублёў у залежнасьці ад віду дзейнасьці і гораду (памер вызначаць прапануюць абласным саветам).

У сьпіс «непрадпрымальнікаў» прапануецца ўключыць наступныя віды дзейнасьці:

— кампутарнае праграмаваньне, кансультаваньне і навучаньне ў сфэры ІТ пры працы ў хатніх умовах або пры выезьдзе да спажыўца;

— рамонт кампутараў і офіснай тэхнікі, гадзіньнікаў, абутку; зборка мэблі або яе рамонт з матэрыялаў замоўніка; наладка музычных інструмэнтаў;

— здаваньне ў арэнду дамоў пасуткава для мерапрыемстваў і кароткатэрмінова для пражываньня;

— продаж вырабленых самастойна кандытарскіх, кулінарных і хлебабулачных вырабаў, безалькагольных напояў;

— пагрузка і разгрузка грузаў, калоньне і пілаваньне дроваў;

— заняткі ёгай, фітнэсам, аэробікай ды іншымі відамі фізкультурна-спартовай дзейнасьці ў хатніх умовах або пры выезьдзе да спажыўца;

— выраб адзеньня і абутку з матэрыялаў замоўніка;

— будаўнічыя работы кшталту малярных, тынкавальных, шклярскіх, пакрыцьця падлог, абклейкі шпалераў, укладкі і рамонту печаў і камінаў.

«Такі падыход дазволіць, на нашу думку, забясьпечыць максымальную легалізацыю дзейнасьці грамадзянаў і іхны ўдзел у фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў шляхам выплаты падатковых плацяжоў у бюджэт», — гаворыцца ў камэнтары да праекту ўказу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG