Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН заслухае даклад аб «хімічнай атацы» ў Сырыі, ахвярамі якой сталі 11 дзяцей


Рада бясьпекі ААН у сераду правядзе экстраннае адкрытае пасяджэньне, на якім будзе заслуханы даклад аб хімічнай атацы, якая меркавана адбылася ў аўторак у сырыйскай правінцыі Ідліб.

Ахвярамі прымяненьня хімічных рэчываў сталі дзясяткі сырыйцаў, сярод якіх 11 дзяцей.

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Гэйлі заявіла журналістам пра моцную занепакоенасьць Вашынгтона тым, што адбылося ў сувязі з хімічнай атакай у Сырыі.

У красавіку часовым старшынём Рады бясьпекі ААН (па ратацыі) зьяўляюцца ЗША. У Раду ўваходзяць 15 дзяржаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG