Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сорасаўскі ўнівэрсытэт у Вугоршчыне апынуўся на мяжы закрыцьця


Парлямэнт Вугоршчыны прыняў закон, які робіць больш жорсткімі правілы працы замежных унівэрсытэтаў. Закон, прапанаваны ўрадам, абавязвае замежныя навучальныя ўстановы мець навучальныя пляцоўкі і ў краіне іх рэгістрацыі.

Пра гэта паведаміла ВВС. У выпадку прыняцьця законапраекту, пад пагрозай закрыцьця апынецца толькі адзін ўнівэрсытэт — Цэнтральна-Эўрапейскі Ўнівэрсытэт (CEU). Ён быў заснаваны на сродкі вядомага фінансіста і філянтропа Джорджа Сораса. CEU зарэгістраваны ў ЗША, але ня мае там навучальнай установы.

У нядзелю на дэманстрацыю пратэсту выйшлі некалькі тысяч чалавек, нязгодныя з законапраектам. Абаронцы ўнівэрсытэту, заснаванага ў 1991 годзе пасьля краху камуністычнага рэжыму, заяўляюць, што цяперашнім уладам непажаданы лібэральны ўхіл у адукацыйнай дзейнасьці гэтай навучальнай установы.

Фонд Сораса працаваў у Беларусі ў 1993-1997 гадах і скончыў працу ў выніку канфлікту з уладамі. Паводле крыніцаў, канфлікт быў зьвязаны з выплатай падаткаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG