Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску будзе ня менш як 11 судоў за акцыі недармаедаў


«Марш недармаедаў» у Пінску 11 сакавіка 2017 году
«Марш недармаедаў» у Пінску 11 сакавіка 2017 году

4–7 красавіка ў Пінску будуць судзіць адзінаццаць удзельнікаў акцыяў пратэстаў. Сярод іх і палітычныя актывісты, і пэнсіянэры.

Пра гэта сказаў Свабодзе актывіст партыі БНФ у Пінску Алесь Рамановіч:

«Ужо дакладна вядома пра 11 судоў. Сёньня будуць судзіць жыхара Пінску, які пакуль папрасіў не называць яго прозьвішча ў СМІ. Заўтра, 5 красавіка, будуць судзіць пэнсіянэра Івана Іванавіча Жука, які ў 1990-х быў дэпутатам, і чалавека, які пажадаў не называцца. 6 красавіка аб 11-й суд у мяне, у 14.30 — у Ігара Салаўя і Андрэя Вабішчэвіча. 7 красавіка — суды ў Дзьмітрыя Тарасюка, Ігара Петрушкевіча, Мікалая Міхалевіча і яшчэ аднаго чалавека, які ня хоча называць сваё імя СМІ.

Таксама сёньня мне стала вядома, што склалі пратакол на Ніну Новак, маці Ігара Шаршуна, які цяпер адбывае 15 сутак. Дык вось, у яго тэрмін сканчаецца 7 красавіка, і ў гэты ж дзень у 14.30 будуць судзіць яго маці. Сын выходзіць — а маці судзяць», — сказаў Алесь Рамановіч.

Большасьць гэтых людзей, кажа актывіст, будуць судзіць за ўдзел у акцыі 26 сакавіка, калі на плошчу выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек. На некаторых актывістаў, у прыватнасьці на Алеся Рамановіча, складзеныя яшчэ і другія пратаколы — за непадпарадкаваньне міліцыянтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG