Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 460-годзьдзе Льва Сапегі


Леў Сапега
Леў Сапега

Падзеі 4 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

4 красавіка 1557 году нарадзіўся Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Таксама ў гэты дзень

1794 — пад Рацлавіцамі, каля Кракава, адбылася першая буйная бітва ў часе паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстанцкае войска перамагло.

1949 — Бэльгія, Вялікабрытанія, Нідэрлянды, Данія, ЗША, Ісьляндыя, Італія, Канада, Люксэмбург, Нарвэгія, Партугалія і Францыя у Вашынгтоне падпісалі Паўночнаатлянтычную дамову, якая паклала пачатак NATO.

У гэты дзень нарадзіліся

1891 — Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч, першы прэм’ер-міністар БНР. У 1923 эміграваў у ЗША, памёр у Чыкага ў 1952 годзе.

1896 — Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар, музыказнавец.

1967 — Алег Хаменка, беларускі музыка, лідэр гурта «Палац».

У памяці

1538 — памерла Алена Глінская, рэгент Маскоўскага княства, жонка Васіля III і маці Івана Жахлівага.

1846 — памёр Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, пэдагог і публіцыст.

1968 — быў забіты Марцін Лютэр Кінг, амэрыканскі грамадзкі дзяяч, змагар з расавай сэгрэгацыяй у ЗША, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG