Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя па справе забойства Шарамета зьвярнуліся ў 14 краін — украінская паліцыя


Падчас цырымоніі разьвітаньня з Паўлам Шараметам у Кіеве. 22 ліпеня 2016 году
Падчас цырымоніі разьвітаньня з Паўлам Шараметам у Кіеве. 22 ліпеня 2016 году

Нацыянальная паліцыя Ўкраіны паведаміла, што для расьсьледаваньня забойства журналіста Паўла Шарамета праваахоўнікі накіравалі міжнародна-прававыя даручэньні ў 14 краін.

Пра гэта сказаў намесьнік старшыні Нацыянальнай паліцыі, начальнік Галоўнага сьледчага ўпраўленьня Аляксандар Вакуленка.

Ён адмовіўся прагназаваць тэрміны завяршэньня расьсьледаваньня, адзначыўшы, што па ўкраінскіх міжнародна-прававых даручэньнях зь некалькіх краін яшчэ чакаюцца адказы.

«Пакуль мы не атрымалі інфармацыі, думаю, будзе недарэчна і залішне казаць, у якія краіны і адносна чаго накіравана даручэньне», — дадаў Вакуленка.

Журналіст Павал Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева ў выніку падрыву аўтамабіля. Украінская ўлада кваліфікуе сьмерць журналіста як наўмыснае забойства.

Павал Шарамет — беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст тэлебачаньня, радыё і пэрыядычных выданьняў, у 1990–2000-х гадах кіраўнік аддзелу спэцыяльных інфармацыйных праектаў расейскага тэлеканалу ОРТ, пасьля — «Першага каналу». Апошнія пяць гадоў жыў у Кіеве, працаваў у інтэрнэт-выданьні «Українська правда», а таксама на радыё «Вести».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG