Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазытыўны погляд на жыцьцё можа быць карысны для вашага здароўя


«Глядзіце на сонечны бок жыцьця».

«Павярніцеся тварам да сонца, і цень акажацца ў вас ззаду».

«Кожны дзень ня можа быць добрым, але нешта добрае ёсьць ў кожным дні».

«Ацэньвайце шклянку як напалову поўную, а ня як напалову пустую».

Дасьледнікі выявілі, што думкі, падобныя гэтым, зьяўляюцца прыкметай людзей, якіх, часам, называюць «дурацкімі аптымістамі». Тым часам, такія думкі могуць зрабіць значна больш, чым проста падняць вам настрой. Яны могуць рэальна палепшыць здароўе і падоўжыць жыцьцё. Пра гэта на сайце газэты The New York Times піша Джэйн Броўды.

Сёньня ў навукоўцы не сумняваюцца што тое, што адбываецца ў нашым мозгу, адбіваецца на ўсім арганізьме. Станоўчыя эмоцыі могуць стымуляваць імунную сыстэму і супрацьстаяць дэпрэсіі ў часе крызісу, выкліканага цяжкім захворваньнем. Дасьледаваньні паказалі бясспрэчную сувязь паміж наяўнасьцю пазытыўнага погляду на жыцьцё і такімі яго вынікамі, як больш нізкі крывяны ціск, меншая колькасьць праблем з сэрцам, паляпшэньне вагі і зьмяншэньне ўзроўню цукру ў крыві.

Нават кал чалавек сутыкаецца зь цяжкай хваробай, станоўчыя пачуцьці і думкі могуць значна палепшыць якасьць яго жыцьця. Джэйн Броўды прыводзіць прыклад доктаркі Уэнды Шлісэл Гарфам з Даласу, вядомай як аўтарка некалькіх кніг для людзей, якія сутыкнуліся з ракам. Яна сама сутыкнулася з ракам імуннай сыстэмы 27 гадоў назад. На працягу наступных 15 гадоў лячэньня яна мела восем рэцыдываў хваробы, а 12 апошніх гадоў мае стойкую рэмісію. Доктарка Гарфам сьцьвярджае, што выжыць ёй дапамагло пачуцьці шчасьця і надзеі, якія яна чэрпала ад кантактаў з навакольнымі людзьмі, якія падымалі ёй настрой, пачуцьцё ўдзячнасьці да іх, а таксама добрыя справы і вясёлыя фільмы, якія ўздымаюць настрой.

Прэфэсарка мэдыцыны з Чыкага Джудыт Москавіц распрацавала набор з васьмі пунктаў, якія могуць дапамагчы хворым людзям стымуляваць станоўчыя эмоцыі. Гэтап здарылася пасьля таго, як яна і яе калегі заўважылі падчас ранейшых досьледаў, што людзі з дыягназам ВІЧ, якія мелі пазытыўны погляд на жыцьцё, мелі ў арганізьме меншую нагрузку віруса, мелі большую верагоднасьць правільнага прыёму лекаў і ня мелі патрэбы ў прыёме антыдэпрэсантаў.

Вось гэтыя восем парадаў:

1. Знайдзіце нейкую пазытыўную падзею кожны дзень.

2. Ацаніце яе, запішыце ў дзёньнік або раскажыце пра яе сябрам і знаёмым.

3. Пачніце весьці штодзённы журнал падзякі, куды запісвайце за што і каму вы ўдзячныя.

4. Складзіце сьпіс сваіх моцных бакоў і ацэньвайце, як вы іх выкарыстоўваеце.

5. Пастаўце сабе дасягальную мэту і адзначайце прагрэс у яе дасягненьні.

6. Занатоўваеце тое, што вы лічыце хаця б мінімальным стрэсам, і складайце сьпіс спосабаў, як гэтую падзею можна пераацаніць станоўча.

7. Прызнавайце і практыкуйце невялікія акты дабрыні штодзень.

8. Практыкуйце саманазіраньне і канцэнтруйце ўвагу на тым, што адбываецца тут і цяпер, а не ў мінулым ці будучыні.

Пазытыўны погляд на жыцьцё мае станоўчы ўплыў і на працягласьць жыцьця. Летась у ЗША былі апублікаваныя вынікі дасьледаваньня, у якім бралі ўдзел 4000 чалавек ва ўзросьце 50 і болей гадоў. Аказалася, што станоўчае ўяўленьне пра старэньне можа аказаць дабратворны ўплыў на стан здароўя і даўгалецьце. Аўтары дасьледаваньня лічаць, што пазытыўны погляд на жыцьцё ўзмацняе веру ў свае сілы, зьмяншае стрэс і стымулюе здаровыя паводзіны. Людзі з станоўчым поглядам на старэньне маюць больш нізкія ўзроўні маркераў запаленьня, зьвязаных са стрэсам, хваробамі сэрца і іншымі, а таксама жывуць значна даўжэй.

XS
SM
MD
LG