Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не паедзе ў Канзас-Сіці


Намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка
Намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка

Беларусь на цырымоніі ў ЗША прадставіць намесьнік міністра замежных спраў.

На памятнай цырымоніі да 100-годзьдзя ўступленьня ЗША ў Першую ўсясьветную вайну Беларусь будзе прадстаўляць намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.

Пра гэта агенцтву БелТА паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Камісія ЗША ў правядзеньні мерапрыемстваў з нагоды памятнай даты накіравала запрашэньне беларускаму боку ўзяць удзел у міжнароднай цырымоніі «Ахвяруючы ў імя свабоды і міру» разам зь іншымі дэлегацыямі. Мерапрыемства адбудзецца 6 красавіка ў Канзас-Сіці, штат Місуры.

На ўрачыстасьць сярод іншых быў запрошаны і Аляксандар Лукашэнка — як кіраўнік адной з краінаў, што былі ўцягнутыя ў Першую ўсясьветную вайну.

Пра запрашэньне стала вядома 24 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG