Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрыманыя дзясяткі ўдзельнікаў «шпацыру апазыцыі»


У Маскве на Трыўмфальнай плошчы затрыманыя больш за 30 удзельнікаў так званага «шпацыру апазыцыі». Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне «Грані.Ру».

Па дадзеных «Інтэрфакса», сярод затрыманых ёсьць непаўналетнія. У чым абвінавачваюць актывістаў, пакуль невядома. У цяперашні час яны знаходзяцца ў аддзеле паліцыі.

26 сакавіка па ўсёй Расеі прайшлі антыкарупцыйныя мітынгі. Неўзабаве пасьля гэтага ў сацыяльных сетках зьявілася інфармацыя аб правядзеньні 2 красавіка новай акцыі пратэсту. Мерапрыемства не было ўзгоднена, яго арганізатары невядомыя.

У нядзелю некалькі дзесяткаў грамадзянскіх актывістаў сабраліся на Манежнай плошчы ў Маскве. Пазьней туды ж прыйшлі правакатары пракрамлёўскіх рухаў. Некалькі чалавек былі затрыманыя.

Былы кіраўнік ЮКАСа і заснавальнік руху «Адкрытая Расея» Міхаіл Хадаркоўскі назваў акцыю на Манежнай плошчы «правакацыяй» з боку ўладаў.

XS
SM
MD
LG