Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парагваі дэманстранты падпалілі парламент


У сталіцы Парагвая Асунсьоне дэманстранты падпалілі памяшканьне парлямэнту (Кангрэсу). Гэта адбылося пасьля таго, як сенатары таемна прагаласавалі за канстытуцыйную папраўку, якая дае прэзыдэнту права балятавацца на другі тэрмін.

Паліцыя ўжыла супраць пратэстоўцаў гумовыя кулі і вадамёт. Дзясяткі людзей пацярпелі.

Парагвайская канстытуцыя абмяжоўвае прэзыдэнцкія паўнамоцтвы адным тэрмінам у пяць гадоў. Але цяперашні кіраўнік дзяржавы Орас Картэс захацеў зьмяніць гэтае становішча.

Крытыкі ўлады лічаць, што такая папраўка аслабіць дэмакратычныя інстытуты краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG